История фірмы

 

Нашая фірма вырасла на глебе вопыта, сабранага Зыгмунтам Кшэміньскім, заснавальнікам фірмы і яе галоўным пайшчыкам, падчас вядзення ўласнай гаспадаркі. Усё пачалося ў 1980 годзе, калі інжынер Зыгмунт Кшэміньскі вырашыў праблему захоўвання збожжа ў сваёй гаспадарцы, пабудаваўшы пласкадонныя сіласныя вежы з ацынкаванай бляхі.  Две прататыпныя  сіласныя вежы з перфараванай падлогай былі ўстаноўлены на адкормачнай свінаферме ў Езёрне (гміна Конэцк), у былым влоцлаўскім ваяводстве.
10 год станоўчага вопыту працы з сіласнымі вежамі на ўласнай гаспадарцы паспрыялі таму, што 18 мая 1990 года інжынер Зыгмунт Кшэміньскі зарэгістраваў у Адміністрацыі гміны Конэцк Завод па механізацыі і аўтаматызацыі сельскай гаспадаркі «BIN». Так распачалася дзейнасць аднаго з найбольш дынамічных польскіх прадпрыемств, якія працуюць на карысць сельскай гаспадаркі.

У верасні 1990 года былі ўзведзены і педададзены ў эксплуатацыю тры 60-тонныя сіласныя вежы, вырабленыя на заказ для кааператыўнай гаспадаркі ў Канэцку. У наступныя гады адбывалася канструктыўнае і арганізацыйнае развіццё, былі асвоены прамысловыя тэхнікі вытворчасці з націскам на якаснае і колькаснае развіццё. Было выраблена больш за 400 сіласных вежаў. У кастрычніку 1992 года фірма правяла першую шырокую прэзентацыю сіласных вежаў «BIN» падчас удзелу ў кірмашы «Polagra '92». У 1993 годзе адбыўся значны скачок у развіцці аддзела маркетынга фірмы, якая пачала супрацоўніцтва з кансультатыўнымі цэнтрамі сельскай гаспадаркі, а таксама сельскагаспадарчай прэсай і рэдакцыямі польскага радыё і тэлебачання, мэтай якога была папулярызацыя сіласнай сістэмы захоўвання збожжа. У тым жа годзе фірма пераступіла парог вытворчасці 1000 сіласных вежаў у год. У студзені 1994 года ЗМіАСГ «BIN» атрымаў узнагароду Майстра «AGRO-LIGі '93», a заснавальнік фірмы інжынер Зыгмунт Кшэміньскі атрымаў узнагароду «Агабізнэсмэн 1993 года».

У маі 1994 года фірма нароўні з вырабам сіласных вежаў аб’ёмам 20, 28, 60 і 100 тон, распачала вытворчасць двух новых тыпаў сіласных вежаў аб’ёмам 10 тон, прызначаных для малых гаспадарак. 22 ліпеня 1994 года на завод з візітам прыбыў дзяржаўны сакратар віцэ-міністра Рышард Смалярэк. У кастрычніку на міжнародным прамыслова-сельскагаспадарчым кірмашы ў Познані фірма атрымала ўзнагароду «выбар народа - HIT POLAGRA '94», a ў 1995 годзе яна была намінавана на Польскі рэкламны знак «Teraz Polska» («Зараз Польшча»). У гэтым жа годзе фірма адсвяткавала пяцігоддзе сваёй дзейнасці, вынікам якой сталі 5000 прададзеных сіласных вежаў агульным аб’ёмам 300 000 тон. Фірма «BIN» таксама  пачала ўвядзенне сістэмы захоўвання збожжа ў сіласных вежах з прымяненнем мікрапрацэсарнага кантролера «BIT». У 1995 годзе фірма таксама ўпершыню ўдзельнічала ў міжнародным кірмашы. Гэта быў Міжнародны Каўнаскі кірмаш у Літве «POLEXPORT '95». 1996 год – гэта год вытворчасці новага тыпу сіласных вежаў аб’ёмам 250 тон, а таксама атрымання для яго знака бяспекі. У маі Прамысловы Інстытут сельскагаспадарчых машын з Познаня прызначыў сіласным вежам «BIN» рэкламны знак «WYRÓB NA MEDAL» («ВЫРАБ НА МЕДАЛЬ»), які пацвярджае высокую спажывецкую каштоўнасць  вырабаў. Таксама ў маі адбыліся ўрачыстасці з нагоды перадачы польскай сельскай гаспадарцы 10-тысячнай сіласнай вежы «BIN», дзе праз міністра сельскай гаспадаркі Рышарда Смалярка фірме быў уручаны віншавальны ліст ад віцэ-прэм’ера міністра сельскай гаспадаркі Рамана Ягеліньскага. У жніўні '96 ZMiAR ЗМіАСГ «BIN» атрымаў I мейсца на аглядзе сельскагаспадарчых машын падчас Яснагурскіх Дажынак. На дату 31 снежня '96 продаж сіласных вежаў склала 16 422 штук. У 1997 годзе, у кастрычніку, на фірму з візітам прыбыў віцэ-міністр сельскай гаспадаркі Яцэе Соска, які ўручыў ганаровую ўзнагароду «ZASŁUŻONY DLA ROLNICTWA» («ЗА ЗАСЛУГІ Ў СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ») інжынеру Зыгмунту Кшэміньскаму і адзначаным супрацоўнікам фірмы.

 Наступный гады дзейнасці «BIN» прыняслі пашырэнне прадукцыі фірмы і далейшыя ўзнагароды. У 1998 Зыгмунт Кшэміньскі атрымаў «Залаты Шчыт Аграбізнэсмэна», у 2000 годзе прадуктам маркі «BIN» прысвоена ўзнагарода «HIT 2000», a ў 2001 г. выданне «Przegląd Techniczny» («Тэхничны агляд») адзначыла дасягненні «BIN» узнагародай «Dźwignia 2001» («Рычаг 2001»).

Сёння фірма «BIN» у стане задаволіць патрэбы  нават самых патрабавальных кліентаў, а сіласныя вежы  маркі «BIN» сталі арганічным элементам краявіду не толькі польскай вёскі. Мы вырабляем сіласныя вежы з дапушчальным аб’ёмам ад 10 да 5000 тон разам з аснашчэннем. Ідучы насустрач запатрабаванням прадпрыемстваў па свінагадоўлі, мы пастаўляем ім абсталяванне для гумна.

 Дарагія земляробы! Гэта Вы прадрашылі нашае развіццё! Давер, які Вы праявілі да нас, - гэта нашае абавязацельства безупыннай працы над абнаўленнем тэхналогій захоўвання збожжа. Мы абяцаем дапамагаць Вам у Вашай барацьбе за найвышэйшую якасць ураджаяў з Вашых  гаспадарак і шчодрую ўзнагароду  за Вашую штодзённую працу.