Пра фірму

 

Прадпрыемства «BIN», ТАА распачало сваю дзейнасць у 1990 годзе. З гэтага часу ўжо больш за 65 000 сіласных веж агульным аб’емам больш 6,0 мільёна тон служаць польскім земляробам.

 

 

Нашыя вырабы таксама знайшлі прызнанне на дацкім рынку і рынках Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Той поспех, якім карыстаюцца нашыя прадукты, сёння дазваляе нам працаўладкоўваць каля 150 работнікаў і партнёраў.

 

 

 

Усе нашыя прадукты вырабляюцца пры дапамозе сучасных станкоў з лічбавым праграмным упраўленнем. Шматгадовы вопыт і зацікаўленасць работнікаў, якія абапіраюцца на прафесіянальны калектыў канструктараў, стымулюць няспыннае развіцце фірмы і дапамагаюць паляпшэнню якасці нашых вырабаў.